По всем вопросам
обращайтесь: ул. Советская, 18, корпус 2,
каб. 211, 212
Телефоны: (+375 17) 311-22-16, внутренний 211;
(+375 17) 311-22-15 (зав. каф.) внутренний 212
e-mail: Lingva2006@bspu.by
Наш адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, корпус 2, аўд. 211
Тэлефон: +375 (17) 327-75-46
E-mail: lingva2006@bspu.by
Загадчык – ШЫМАНСКАЯ ВОЛЬГА ЮР’ЕЎНА, дацэнт, кандыдат філалагічных навук.
Кафедра замежных моў забяспечвае выкладанне сямі замежных моў (англійскай, нямецкай, французкай, іспанскай, італьянскай, кітайскай, лацінскай) на дзевяці факультэтах і ў двух інстытутах Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта на I і II ступені вышэйшай адукацыі.
Кафедра актыўна выкарыстоўвае сучасныя дасягненні лінгвістыкі і методыкі выкладання замежных моў для рэалізацыі задач кампетэнтнасна арыентаванага навучання мове і падрыхтоўкі педагагічных кадраў, здольных да ажыццяўлення прафесійнай і навуковай дзейнасці ва ўмовах актывізацыі працэсаў міжкультурнай камунікацыі.
Асноўныя задачы кафедры:
- забеспячэнне ўстойлівага развіцця кафедры;
- забеспячэнне высокай якасці адукацыі з мэтай фарміравання высокаякасных моўных кампетэнцый;
- метадычнае забеспячэнне выкладання замежных моў (падручнікі, навучальныя дапаможнікі, майстар-класы, электронныя слоўнікі і г.д.);
- укараненне камп’ютарнага навучання і дыстанцыйных сродкаў навучання ў вучэбны працэс;
- арганізацыя канферэнцый, семінараў, анлайн-канферэнцый;
- кіраўніцтва навуковымі даследаваннямі студэнтаў;
- узаемадзеянне со школамі і гімназіямі з мэтай рэалізацыі задач практыкаарыентаванага навучання, рэалізацыі сумесных навукова-метадычных і выхаваўчых праектаў;
- павышэнне ўзроўню камунікатыўных кампетэнцый студэнтаў праз уключэнне ў сферу іншамоўнай камунікацыі ў прафесійным і сацыякультурным кантэксце;
- ажыццяўленне прафарыенатцыйнай работы ў школах з мэтай папулярызацыі педагагічнай прафесіі.
Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры:
42 выкладчыка, з якіх: 1 доктар навук, 8 кандыдатаў навук.