По всем вопросам
обращайтесь: ул. Советская, 18, корпус 2,
каб. 211, 212
Телефоны: (+375 17) 311-22-16, внутренний 211;
(+375 17) 311-22-15 (зав. каф.) внутренний 212
e-mail: Lingva2006@bspu.by
Тэма навукова-даследчай работы кафедры: «Нацыянальна-культурная спецыфіка рэпрэзентацыі ўнутранага свету чалавека ў беларускай мове» ўключана ў дзяржаўную праграму навуковых даследванняў на 2021/25 гады «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы», падпраграма 12.6 “Беларуская мова і літаратура», заданне «Беларуская мова: этналінгвістычны, сацыялінгвістычны і лінгвакультуралагічны аспекты даследавання».
Мэтай работы з’яўляецца выяўленне нацыянальна-культурнай спецыфікі рэпрэзентацыі ўнутранага свету чалавека ў беларускай мове і стварэнне на аснове атрыманых вынікаў інтэрактыўных электронных слоўнікаў з выкарыстаннем метаду базавых азначэнняў.
Вынікам работы будзе выяўленне нацыянальна-культурнай спецыфікі рэпрэзентацыі ўнутранага свету чалавека ў беларускай мове і стварэнне яго аснове інтэрактыўных электронных слоўнікаў. Манаграфія па выніках даследавання будзе адлюстроўваць праз прызму дыскурс-аналізу сістэму першасных і другасных намінацый з’яў унутранага свету чалавека з улікам суадносін сферы-крыніцы і рэцыпіентнай крыніцы ў розных лексіка-граматычных разрадах слоў. У якасці практычнага і эканамічна значнага выніка будзе падрыхтаваны электронны шматмоўны інтэрактыўны комплексны рэсурс – слоўнік-даведнік «Унутраны свет чалавека ў ментальна-моўнай прасторы сучаснай Беларусі».
Склад часовага навуковага калектыву на 2021 год (№ А 21 – 025):
1. Шыманская В.Ю., кандыдат філалагічный навук, дацэнт (старшыня)
2. Чыкіль М.Ю., кандыдат філалагічный навук, дацэнт, ст. выкладчык кафедры замежных моў БДПУ
3. Субота К.І., кандыдат філалагічный навук, дацэнт, ст. выкладчык БДУ
4. Мусіенка В.А., аспірант кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ
Каляндарны план на 2021 год:
1. Выяўленне і сістэматызацыя корпусу першасных і другасных намінацый з’яў унутранага свету чалавека ў беларускай мове.
2. Скаладнне і класіфікацыя першасных і другасных намінацый з’яў унутранага свету чалавека ў беларускай мове на базе тлумачальных слоўнікаў і беларускага N-корпусу.
3. Выяўленне і сістэматызацыя корпусу другасных намінацый з’яў унутранага свету чалавека на базе мастацкіх і публіцыстычных тэстаў.
4. Складанне базы дадзеных першасных і другасных намінацый з’яў унутранага свету чалавека ў беларускай мове для наступнага выкарыстання ў электронным слоўніку.