Абмен вопытам
Прафесар кафедры замежных моў БДПУ Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая ў верасні-кастрычніку 2016 г. прыняла ўдзел у трох міжнародных навуковых канферэнцыях.
У межах ІІІ Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў 18 стагоддзя (Познань, універсітэт імя Адама Міцкевіча, 15–17 верасня 2016 г.) яна выступіла з дакладам “Długi wiek 18 w literaturoznawczym dyskursie Białorusi i kwestia kształcenia własnej tradycji literackiej: nieciągłość lub ewolucyjność/Доўгае 18 стагоддзе ў літаратуразнаўчым дыскурсе Беларусі і праблема фарміравання ўласнай літаратурнай традыцыі: дыскрэтнасць ці эвалюцыйнасць”. Адбыўся абмен актуальнай навуковай інфармацыяй з кіраўніком секцыі прафесарам Багуславам Допартам (Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве), а таксама папярэдне абмеркаваныя магчымасці супрацоўніцтва паміж БДПУ і Універсітэтам кардынала Стэфана Вышыньскага ў Варшаве з дэканам факультэта гуманітарных навук гэтага ўніверсітэта прафесарам Томашам Хахульскім.
У межах Шостага Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі (Каўнас, Інстытут “Палітычная сфера”, 7–9 кастрычніка 2016 г.) пад кіраўніцтвам прафесара Ж.В.Некрашэвіч-Кароткай праходзіла работа панэлі “Рэцэпцыя і асваенне класічнай літаратурнай спадчыны ў сучасным навуковым і адукацыйным дыскурсе Беларусі, Літвы, Украіны”. У межах гэтай панэлі супрацоўнічалі беларускія (У. Кароткі, А. Акушэвіч, Ж. Некрашэвіч-Кароткая) і ўкраінскія (В. Міронава, Н. Каралёва, А. Кошчый) літаратуразнаўцы-медыявісты, адбыўся абмен актуальнай навуковай інфармацыяй.
Да ўдзелу ў Міжнародным навуковым семінары «Towards an Atlas of Humanistic and Renaissance Literary Civilization and of the Diffusion of Classical Literatures in the Slavic World (15th-17th century)», які адбыўся 13–14 кастрычніка 2016 г. ва ўніверсітэце Вероны (Італія), былі запрошаны вядучыя літаратуразнаўцы-медыявісты з розных краін: прафессар Ведран Стаянавіч (Харватыя), прафессар Любор Кісучан (Чэшская Рэспубліка), прафессар Якуб Недзведзь (Польшча), прафессар Таццяна Матасава (Расія, МДУ), прафессар Алег Кудраўцаў (Расія, МДІМА). Арганізатарамі семінара былі прафесар Марчэла Гардзаніці, а таксама прафесар Джавана Седзіна. Праф. Ж. В. Некрашэвіч-Кароткая прадставіла замежным калегам свой даклад “Artistic Expression of the Translatio Imperii Concept in the Latin Epic Poetry of the Grand Duchy of Lithuania in the 16–17th Centuries”, актыўна ўдзельнічала ў дыскусіі, абмяркоўвала магчымыя перспектывы далейшага супрацоўніцтва.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка