“Чым хата багата” – гарбузовы марафон на кафедры замежных моў
У адпаведнасці з Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021 – 2025 гады неабходнай умовай усебаковага развіцця асобы з’яўляецца выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця.
У рамках вывучэння тэмы “Ежа і харчаванне” (дысцыпліна “Замежная мова (агульнае валоданне)” першакурснікі БДПУ прынялі ўдзел у міжфакультэцкім шматмоўным “Гарбузовым марафоне”, які арганізавалі выкладчыкі кафедры замежных моў Віткоўская Таццяна Іванаўна, Пяцігор Таццяна Васільеўна, Барышная Таццяна Васільеўна, Сахончык Таццяна Паўлаўна і загадчык кафедры Вольга Юр’еўна Шыманская. У марафоне ўзялі ўдзел студэнты гістарычнага і фізіка-матэматчычнага факультэтаў, а таксама Інстытута інклюзіўнай адукацыі і факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій.
Марафон пачаўся ў аўдыторыях, дзе студэнты прынялі ўдзел у гутарцы пра здаровае харчаванне, карысныя якасці гарбузоў і рэцэпты традыцыйных страў з іх.
Наступным этапам марафона была міжфакультэцкая сустрэча першакурснікаў, на якой студэнты абмяняліся інфармацыяй пра найменне гарбузоў у розных мовах – англійскай, нямецкай, французскай, – а таксама зрабілі крэатыўныя фатаграфіі.
Заключным этапам марафону было сумеснае творчае абмеркаванне фатаграфій і подпісаў да іх, лепшыя з якіх увайшлі ў летапіс Кафедры замежных моў:
• La pluie de feuilles (фр.) Дождж з лісця
• Der Neujahrsbaum im Oktober (нем.) Навагодняе доэва ў кастрычніку
• Healthy student meal (англ.) Ежа зрадовага студэнта
• Always start your autumn day with good people and pumkins (англ.) Заўсёды пачынай свой восеньскі дзень з добрых людзей і гарбузоў
Мерапрыемства спрыяла ўсталяванню міжфакультэтскіх кантактаў студэнцтва, прасоўванню здаровага ладу жыцця, выхаванню свядомых адносінаў да сям’і, развіццю полікультурнай кампетэнцыі будучых педагагічных работнікаў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка