Да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
15 верасня 2022 года студэнты факультэта пачатковай адукацыі груп №270422, 270322 і 270522 разам з выкладчыкамі кафедры замежных моў філалагічнага факультэта Цікота Надзеяй Пятроўнай і Вайцяховіч Таццянай Рыгораўнай падрыхтавалі і правялі інтэрактыȳную гульню-віктарыну, прысвечанаю 110-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, перакладчыка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі – Максіма Танка.
Напярэдадні віктарыны былі абраны вядучыя, якія звярнуліся да розных сродкаȳ інфармацыі і падрыхтавалі разнастайныя заданні для сваіх адакурснікаȳ. Гульня-віктарына складалася з некалькіх тураў і была арыентавана на веданне біяграфіі і творчасці Максіма Танка. Абмяркоўваючы адказы на пытанні ў камандах, студэнты вучыліся ўзаемадзейнічаць і супрацоўнічаць, абгрунтоўваць сваё меркаванне і адстойваць уласную думку. У ходзе гульні студэнты мелі магчымасць праявіць ініцыятыву, арганізаваць эфектыўную працу, узбагаціць веды, адчуць радасць перамогі.
Мерапрыемства, безумоўна, спрыяла фарміраванню прафесійных кампетэнцый будучых настаўнікаў пачатковых класаў, а таксама выяўленню творчага патэнцыялу студэнтаў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка