Контакты

По всем вопросам 
обращайтесь: ул. Советская, 18,       корпус 2,

каб. 211, 212

Телефоны:   (+375 17) 311-22-16, внутренний 211;

(+375 17) 311-22-15 (зав. каф.) внутренний 212

e-mail:  Lingva2006@bspu.by

 

События

I was blessed to be born to this land

2018-12-21

20 снежня 2018 г. ў рамках заліковых мерапрыемстваў Арт-сесіі па замежных мовах на філалагічным факультэце адбыўся конкурс студэнцкіх творчых праектаў, прысвечаны завяршэнню Года малой радзімы і арганізаваны выкладчыкамі кафедры замежных моў Міхалевіч Міланай Міхайлаўнай і Казімірчык Аленай Юр’еўнай. Эпіграфам да конкурса сталі радкі з англійскага перакладу верша Рабіндраната Тагора «Blessed am I that I am born to this land…».

Будучыя выкладчыкі англійскай і беларускай мовы і літаратуры – студэнты першага курса філалагічнага факультэта – прадставілі ўвазе аднакурснікаў і выкладчыкаў дзесяць мультымедыйных праектаў на англійскай мове, прысвечаных родным мясцінам.

Для рэалізацыі праектаў былі абраныя розныя формы – ад віртуальнай экскурсіі (праект Надзеі Нікіцёнак  “Seven Wonders of Belarus”, працы Таццяны Гарбуновай – “The Sights of Slonim” і Яны Віленцій – “Welcome to Grodno”) да бліц-прэзентацый з пералікам цікавых і нечаканых фактаў пра знаёмыя ўсім вялікія і малыя гарады Беларусі (праект Караліны Зайцавай “Ten Unusual Facts About Minsk”, прэзентацыі Яны Сініцынай, Ганны Грыго – “Zhodino is a Fabulous City”, Ульяны Ралько – “My Native Town – Mogilev” і інш.), а таксама мерапрыемствы, якія маюць у іх адбыцца ў найбліжэйшы час (праект Вікторыі Нікалаёнак “The Second European Games 2019”).

У межах конкурса былі прадстаўленыя як калектыўныя, так і персанальныя работы – аднак які б фармат выкананняя і падрыхтоўкі ні быў абраны, усе яны былі прасякнуты сапраўднай пяшчотай да роднай зямлі. Студэнту першага курса Радзівону Мушаўцу, на якога ўсклалі пачэсны абавязак сачыць за рэгламентам, выпала сапраўды цяжкая задача, бо выступоўцы былі гатовыя распавядаць пра свае родныя мясціны нашмат болей, чым атрымлівалася змясціць у рамкі прэзентацыі. Самымі цікавымі праектамі былі прызнаныя творчыя работы Караліны Зайцавай, Надзеі Нікіцёнак і калектыўны праект Ганны Лукашэвіч і Анастасіі Макарушка.

Мерапрыемства прайшло ў пазітыўнай атмасферы і спрыяла павышэнню матывацыі да вывучэння англійскай мовы, павышэнню творчай актыўнасці і пашырэнню кругагляду студэнтаў.