Iнтэрнэт-праект: оn-line практыкум «Па краiнах i кантынентах. 2.1 Мiнск-Познань»
З мэтай развіцця іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі студэнтаў БДПУ, раскрыцця іх творчага патэнцыялу, стварэння ўмоў для падрыхтоўкі акадэмічна мабільнай студэнцкай моладзі, кафедрай замежных моў з красавіка 2018 г. ініцыяваны інтэрнэт-праект «Па краінах і кантынентах». У рамках праекта прадугледжаны шэраг on-line практыкумаў з ВНУ-партнёрамі на англійскай, нямецкай, французскай, кітайскай, італьянскай і іспанскай мовах.
16 мая 2018 г. кафедрай замежных моў філалагічнага факультэта БДПУ сумесна з Універсітэтам імя Адама Міцкевіча ў Познані быў праведзены on-line практыкум напрамку Мінск-Польшча (г. Познань).
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 11 групы І курса філалагічнага факультэта БДПУ пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры замежных моў Міхалевіч Міланы Міхайлаўны. Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані прадстаўлялі студэнты І курса факультэта польскай і класічный філалогіі. Праект праходзіў на англійскай мове.
Праблемным полем on-line практыкума выступалі:
- асаблівасці адукацыйнага працэсу ў польскім і беларускім універсітэтах; магчымасць выбару прадметаў; кантроль і ацэнка; сістэма факультатываў і інш.;
- студэнцкае жыццё ў вольны час: інтэрнаты, харчаванне, святы;
- акадэмічная мабільнасць і магчымасці навучання на замежных мовах у Рэспубліцы Польшча і Рэспубліцы Беларусь.
Міжнародны on-line практыкум прайшоў у прыязнай, пазітыўнай атмасферы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, і пакінуў прыемныя ўражанні ў абодвух бакоў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка