Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага 2018 г. на факультэце пачатковай адукацыі адбылося мерапрыемства, прысвечанае падзеі, якая з 2000 г. адзначаецца ва ўсім свеце − Міжнароднаму дню роднай мовы. Мэта гэтага свята − захаванне і развіцце знікаючых моў, заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама павышэнне дасведчанасці аб моўных і культурных традыцыях.
Студэнты факультэта пачатковай адукацыі 103, 104 і 105 груп разам з выкладчыкамі кафедры замежных моў Віткоўскай Таццянай Іванаўнай, Паўлавай Жанай Яраславаўнай і Цікота Надзеяй Пятроўнай падрыхтавалі і правялі тэматычны творчы праект.
Мерапрыемства атрымалася рознагалосым: студэнты прачыталі вершы на роднай, англійскай і французскай мовах. Гучалі вершы П.Панчанкі «Родная мова», Я.Купалы «Я люблю», Р.Бернса «Прыгожы званочак», «Я сэрцам у горах/My Heart’s in the Highlands», Дж.Байрана «Прысвячэнне», санеты У.Шэкспіра, П.Элюара «Noux deux», П.Верлена «J’ai Presque peur».
У працэсе падрыхтоўкi было праведзена даследаванне, разгледжана гiсторыя ўзнiкнення свята, асноўныя аспекты i перспектывы папулярызацыi беларускай мовы. Удзельнікі мерпрыемства мелі магчымасць азнаёміцца з наступнымі прэзентацыямі: «The History of the International Mother Language Day», «Interesting Facts about Languages», «Endangered Languages», «The Belarusian Language», «Language Policy in Belarus», «Беларусь і Францыя», «English and Belarusian words are the same in sound».
Напрыканцы была праведзена інтэрактыўная гульня па прыказках – з прапанаваных слоў скласці прыказку на англійскай і французскай мовах і даць яе эквівалент на беларускай мове.
Мерапрыемства прайшло ў цеплай дабразычлівай атмасферы i безумоўна спрыяла захаванню нацыянальных традыцый i прагрэсіўнаму развіццю беларускай мовы і культуры.
21 лютага - гэта яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы кожнаму беларусу!
Размаўляйце па-беларуску!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка