Пасяджэнне СНДЛ «Мовы: супастаўленне і выкладанне»
8 красавіка 2021 года адбылося чарговае пасяджэнне СНДЛ кафедры замежных моў філалагічнага факультэта «Мовы: супастаўленне і выкладанне» пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры, кандыдата філалагічных навук, дацэнта, Вольгі Юр’еўны Шыманскай.
Вольга Юр’еўна абагульніла наяўныя вынікі вучэбна-метадычнай і навукова-даследчыцкай дзейнасці лабараторыі, у прыватнасці, зрабіла агляд распрацовак эксперыментальнага курса па англійскай мове «Восеньскі інтэнсіў» у СДА Moodle, над якім Лабараторыя працуе з кастрычніка 2020 года.
Васіль Мусіенка, аспірант, старшыня СНДЛ, прадэманстраваў інтэрактыўныя заданні і тэсты, распрацаваныя ім у СДА Moodle. Члены СНДЛ абмеркавалі неабходнасць афармлення звестак па граматыцы ў курсе ў выглядзе паралельных тэкстаў.
Ірына Кірэева, студэнтка 4 курса, падзялілася вынікамі супастаўлення анлайн-слоўнікаў, якія ўжываюцца для перакладу дакументаў і юрыдычнай тэрміналогіі; вынікі даследавання плануецца апрабіраваць на навуковай канферэнцыі на філалагічным факультэце.
Віялета Мялешчанка, студэнтка 3 курса, абмеркавала з прысутнымі план і тэзісы курсавой працы, у якой будзе адлюстраваны вопыт укладання раздзела «Мадальныя дзеясловы» ў эксперыментальным курсе СНДЛ. Плануецца ўкараненне вынікаў даследавання на базе філіяла кафедры замежных моў – ДУА «Сярэдняя школа № 47 г. Мінска».
На пасяджэнні таксама прысутнічалі новыя члены СНДЛ – магістрант Алена Язбек і студэнтка 1 курса Дар’я Чабрыцкая, якая напярэдадні стала пераможцай конкурса праектаў на замежных мовах і прадэманстравала высокі ўзровень валодання англійскай мовай і даследчай кампетэнцыяй.
Запрашаем студэнтаў філалагічнага факультэта далучыцца да дзейнасці СНДЛ «Мовы: супастаўленне і выкладанне» ў бягучым годзе і жадаем Лабараторыі навуковых і метадычных поспехаў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка