Контакты

По всем вопросам 
обращайтесь: ул. Советская, 18,       корпус 2,

каб. 211, 212

Телефоны:   (+375 17) 311-22-16, внутренний 211;

(+375 17) 311-22-15 (зав. каф.) внутренний 212

e-mail:  Lingva2006@bspu.by

 

События

The International Mother Language Day

2019-02-22

20 лютага 2019 г. на факультэце пачатковай адукацыі адбылося мерапрыемства, прысвечанае падзеі, якая адзначаецца ва ўсім свеце − Міжнароднаму дню роднай мовы. Мэта гэтага свята − захаванне і развіцце знікаючых моў, заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама павышэнне дасведчанасці аб моўных і культурных традыцыях.

Студэнты факультэта пачатковай адукацыі груп №270118 і 270218 разам з выкладчыкамі кафедры замежных моў Цікота Надзеяй Пятроўнай і Паўлавай Жанай Яраславаўнай падрыхтавалі і правялі гэты творчы праект.

У пачатку мерапрыемства студэнты прачыталі вершы на роднай, а таксама на англійскай мовах. Гучалі вершы П.Панчанкі «Родная мова», Я.Купалы «Я люблю», Р.Бернса «Прыгожы званочак», З.Бядулі «On the soul's anvil...», «Я сэрцам у горах/My Heart’s in the Highlands», Дж.Байрана «Прысвячэнне», санеты У.Шэкспіра.

У працэсе падрыхтоўкi было праведзена даследаванне, разгледжана гiсторыя ўзнiкнення свята, асноўныя аспекты i перспектывы папулярызацыi беларускай мовы. Удзельнікі мерпрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з наступнымі прэзентацыямі: «The History of the International Mother Language Day», «The Belarusian Language», «The Endangered Languages», «English all over the world».

Напрыканцы была праведзена інтэрактыўная гульня па прыказках. Студэнтам трэба было суаднесці англійскі і беларускі эквіваленты прыказак, а потым даць каментарый.

Мерапрыемства прайшло ў цеплай дабразычлівай атмасферы i безумоўна спрыяла захаванню нацыянальных традыцый i прагрэсіўнаму развіццю беларускай мовы і культуры.

21 лютага − гэта яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы кожнаму беларусу.

Размаўляйце па-беларуску!